Новы закон аб рэкламе даў “зялёнае святло” прыдарожным кавярням
Прыдарожны сэрвіс у Беларусі стане больш заўважным. Новая рэдакцыя закона аб рэкламе дазваляе ўсталяванне бігбордаў уздоўж аўтадарог ў паласе адводу. Гэта зона палепшанай бачнасці і такім чынам кіроўцы хутчэй заўважаць указальнік на кавярню, а прадпрымальнікі змогуць зарабіць. Да таго ж размяшчэнне такіх плакатаў плануюць зрабіць таннейшым. Мясцовым органам улады рэкамендуюць ужываць паніжальны каэфіцыент для такой рэкламы.
А вось беларускія банкі могуць не парадавацца новай рэдакцыі закона. Як налічваюцца працэнты па крэдытах, цяпер давядзецца тлумачыць у рэкламе літаральна на пальцах. Спажывец павінен ведаць з рэкламы пра ўсе плацяжы па крэдыце — камісійныя, плата за касавыя зборы і г.д.
Яшчэ адна новая норма закона — рэкламаваць тавар можна на замежнай мове. Дагэтуль можна было толькі па-беларуску ці па-руску. Але ж нават ролікі на французскай мове павінны быць этычнымі і не ўводзіць у зман пакупніка, паведамляе тэлеканал СТВ.