Новыя танкі дазволяць “Крыніцы” вырабляць на 60 мільёнаў бутэлек піва больш
Ноччу з 3 на 4 жніўня піваварная кампанія “Крыніца” транспартавала на завод 8 цыліндрычна-канічных танкаў для браджэння піва. Танкі, дзеля транспартыроўкі якіх праз Мінск давялося перакрываць дарожны рух на праспекце Незалежнасці, – гэта не адзінае новае абсталяванне, якое з’явіцца сёлета на заводзе. Распавядае дырэктар “Крыніцы” Рыгор Пяткевіч:
“Новае абсталяванне – гэта цыліндра-канічныя танкі для браджэння – 8 штук. Далей – лінія разліву піва ў пластыкавыя бутэлькі 1,5 і 2 літра і яшчэ адна лінія падрыхтоўкі, таксама звязаная з нарошчваннем аб’ёму падрыхтаванай вады”.
У лістападзе 2001 года “Крыніца” ўжо правозіла праз Мінск цыліндра-канічныя танкі, атрыманыя ў рамках інвестыцыйнага праекту расійскай піваварнай кампаніі "Балтыка". Мінчукі спадзяюцца, што ўвод у вытворчасць новых ліній станоўча адаб’ецца на гусце гатункаў піва, якія вырабляе “Крыінца”. Аднак, па словах спадара Пяткевіча, новае абсталяванне зменіць хутчэй не якасць, а колькасць прадукцыі браварні:
“Новае абсталяванне мы закупляем, каб павялічыць магчымасці нашага прадпрыемства. Сёння вытворчыя магутнасці нашага завода – 15 мільёнаў дэкалітраў. Калі мы дададзім гэтае абсталяванне, мы выйдзем на магутнасці ў 18 мільёнаў дэкалітраў”.
Такім чынам, "Крыніца" плануе павялічыць аб'ём вытворчасці піва на 60 мільёнаў стандартных 0,5-літровых бутэлек. Фактычна гэта па 6 дадатковых бутэлек на кожнага беларуса, уключна з немаўлятамі і тымі, хто прынцыпова не ўжывае алкагольныя напоі.