Новыя затрыманні па справе атакі на расійскую амбасаду
Раніцай 23 верасня міліцыянты затрымалі супрацоўніка інфармацыйна-выдавецкага агенцтва "ПостМедыя" Аляксандра Ярашэвіча. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў галоўны рэдактар агенцтва Паўлюк Канавальчык. Канавальчык: "Сёння зранку ён быў затрыманы. Быў ператрус. Зараз высвятляецца сітуацыя вакол гэтага ўсяго".
Паводле папярэдніх звестак, затрыманне звязанае з падазрэннем у нападзе на амбасаду Расіі. Нагадаем, што паводле гэтай справы ўжо былі затрыманыя шэраг анархістаў. Але, як адзначае Канавальчык, затрымліваюць не столькі анархістаў, колькі людзей з актыўнай грамадскай пазіцыяй.