Нягледзячы на дажджы, забарону на наведванне лясоў не здымаюць
За апошнія дні ў беларускіх лясах не зарэгістравана ніводнага пажару.
"Забарона на наведванне лясоў уводзіцца мясцовымі органамі ўлады па прапанове лясгасаў. Такі ж і парадак адмены забароны. Па нашых звестках, яшчэ ні адзін выканкам не адмяніў забарону на наведванне лясоў", — паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі агенцтву “Інтэрфакс”.
Каб даведацца, ці знятая забарона на наведванне лесу ў вызначаным раёне, трэба звярнуцца ў раённы выканкам або лясгас, раяць у міністэрстве.
Нагадаем, што забарона на наведванне лясоў была ўведзеная ўсімі раённымі выканаўчымі і распарадчымі органамі Беларусі ў пачатку жніўня ў сувязі з ускладненнем пажарнай абстаноўкі на ўсёй тэрыторыі краіны.