“Океан Эльзы” паехаў у апошні перад перапынкам еўрапейскі тур з Мінску
“Океан Эльзы” пачаў свой еўрапейскі тур-прэзентацыю новага альбому “Міра” у Мінску на фестывалі “Эстрэла Стар Шоў”. Адкатаўшы праграму па Старым свеце украінскія рокеры плануюць узяць неабмежаваную па часе паузу і на сцэне з’яўляцца не будуць. Але пра ўсё па парадку. У параўнанні з мінулым годам узровень фэсту, па меркаванні некаторых музычных журналістаў і крытыкаў упаў. Адзін з арганізатараў “Эстрэла Стар Шоў” Андрэй Бандзюкевіч не згодны з гэтым меркаваннем і кажа, што трэба браць не колькасцю, а якасцю гуртоў-удзельнікаў фэсту:
Андрэй Бандзюкевіч: “У гэтым годзе прыйшло больш народу, чым у мінулым сабралі пяць гуртоў. У мяне заканамернае пытанне: навошта пытанне: навошта прывозіць пяць гуртоў і сабіраць дзве тысячы гледачоў, калі можна прывезці адну і сабраць шэсць тысячаў?”.
Нягледзячы на неспрыяльнае для такіх опэн-эйраў надвор’е, “Эстрэла Стар Шоў” у аэрапорце “Мінск-1” распачаўся выступам беларускіх гуртоў “Нео” і “J-Морс” амаль своечасова. “Нео” выступалі ў новым для сябе складзе ўпершыню пасля нядаўняга расколу ў гурце, і прэзентавалі нават новую песню.
“J-Морс” застаецца сабою заўжды, і ў гэты раз выступалі роўна, адладжана і прафесійна. Праўда, так і не праяснілася пазіцыя гурта наконт неўдзелу ў палітычных ці палітызаваных мерапрыемствах. Не-не, “Эстрэла” не была палітычнай, проста вядучыя канцэрту дзячылі адміністрацыі прэзідэнта за магчымасць арганізаваць такі фэст. Публіка гэтыя словы асвістала і неэфірна акрычала. “J-Морс” нягледзячы на гэта, на сцэну выйшаў. А на “Рок-каранцыі” у лютым 2006-га, калі ў залі ў якасці гледача з’явіўся тагачасны кандыдат у прэзідэнты Аляксандар Мілінкевіч, морсы нават на сцэну выходзіць адмовіліся, заявіўшы пра смвое неўдзел у палітызаваных мерапрыемствах. Ды годзе з тым.
Хэд-лайнерамі фэсту былі украінцы “Океан Эльзы”, якія парадавалі мінчукоў і парадаваліся мінчукам. Пра прэзентаваны новы альбом “Міра” фронтмэнт “Океана” Святаслаў Вакарчук сказаў, што ён нястрыманы:
Вакарчук: “У адрозненне ад папярэдніх альбомаў, мы мала прылізвалі, мала даводзілі да ладу рознымі метадамі і прыстасаваннямі гэты. Мы проста запісалі яго і ўсё”.
Украінскія госці былі здзіўленыя не толькі добрым веданнем мінчукамі украінскай мовы, але і веданню словаў песень з новага альбому, які ў афіцыйным продажы ў Беларусі з’явіўся толькі на мінулым тыдні:
Вакарчук: “Нам вельмі прыемна, што вы ўжо ведаеце песні з новага альбому “Міра”, які толькі некалькі дзён таму з’явіўся ў вас у продажы”.
Але ж нягледзячы на ўсе гэтыя прыемнасці, музыкі пацвердзілі чуткі пра свой хай сабе і часовы сыход са сцэны:
Вакарчук: “Мы вельмі любім гледачоў і сцэну. Вельмі цяжка ўявіць, каб мы назаўжды адмовіліся ад выступаў на сцэне. Па-мойму, занадта рана. Але паўзу зрабіць карысна”.
У гэтую паўзу “Океан Эльзы” збіраюцца займацца новымі гуртамі, сабою і новым матэрыялам для ўласнага гурта. Музыкі прызналіся, што стаміліся за апошнія пяць год, даючы па 100 канцэртаў штогод.
Трымаючы момант прысутнасці “Океанов” на сцэне, мінчукі адрываліся і спявалі. А пасля без бою і разыходзіліся ў розныя бакі ад аэрапорту “Мінск-1” мінчукі. “Океан Эльзы” атрымаў зарад энэргіі на еўрапейскае турнэ і прэзентацыю “Міры”. Хай таксама будзе без бою.
Кася Золатава, Аляксандра Чалей