Па факце абвальвання даху гімназіі ў Крычаве распачалі крымінальную справу (відэа)

Нагадаем, здарэнне адбылося раніцай 29 жніўня, абрынуліся пліты перакрыцця 2-га і 1-га паверхаў прыбудовы да будынка гімназіі. Плошча абвалу склала 100 квадратных метраў. Мяркуецца, што на момант здарэння ў навучальнай установе знаходзіўся толькі вартаўнік, ён не пацярпеў, інфармуе БЕЛТА.

На месцы працуюць следча-аператыўная група, выратавальнікі і эксперты. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, якое адбылося за некалькі дзён да пачатку навучальнага года. Гімназія была пабудавана ў 1979 годзе.

Фота — ctv.by