Па падазрэнні ў забойстве 27-гадовай жанчыны затрыманы 2 жыхары Мінска
22 кастрычніка праваахоўныя органы знайшлі цела маладой жанчыны ў лясным масіве паблізу в. Дубянцы Мінскага раёна.
Следчы камітэт па Мінскай вобласці сумесна са спецыялістамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, правялі шэраг мерапрыемстваў і высветлілі асобу загінулай. Ёю апынулася 27-гадовая жыхарка сталіцы.
Па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў злачынстве былі затрыманыя жыхары Мінска: 32-гадовы мужчына і 27-гадовая жанчына.
На падставе сабраных дадзеных Мінскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч.2 арт.139 (забойства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, паведамляе сайт Следчага камітэта.
Фота: sk.gov.by