Па выніках 10-га тура ў чэмпіянаце Беларусі па футболе лідэры не змяніліся
Адбыліся матчы 10-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Па іх выніках мінскі МТЗ-РІПА і барысаўскі БАТЭ захавалі лідэрства. МТЗ-РІПА ў гасцях перамог наваполацкі "Нафтан" з лікам 3:2, БАТЭ дома ўпэўнена выйграў у магілёўскага "Савіта" - 3:0. Салігорскі "Шахцёр" перамог сталічны "Лакаматыў" з лікам 3:1. "Гомель"
на сваім полі саступіў жодзінскаму "Тарпеда" - 0:1, няўдала дома згуляў
і "Граніт", які прайграў мінскаму "Дынама" з лікам 2:3.
"Смаргонь" дома выйгравала ў брэсцкага "Дынама" з лікам 2:0, але прапусціла на працягу 4-х хвілін тры галы (!) і прайграла. Магілёўскі "Днепр" выйграў у "Дарыды" - 2:1, з такім жа лікам гродзенскі "Нёман" дома перамог нядаўняга лідэра чэмпіянату "Віцебск".
У турнірнай табліцы лідыруюць МТЗ-РІПА і БАТЭ - па 22 ачкі, у "Віцебска" - 18, у мінскага "Дынама" - 17.