Пачалося вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў

З 12 студзеня да 10 лютага вылучаць кандыдатаў змогуць палітычныя партыі, працоўныя калектывы (структурныя падраздзяленні) арганізацый і выбаршчыкі шляхам збору подпісаў.



Асобы, якія маюць намер вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты шляхам збору подпісаў, мусяць не пазней за 16 студзеня падаць у адпаведную тэрытарыяльную, акруговую выбарчую камісію заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. Да дакумента патрабуецца прыкласці спіс яе сябраў.