Пачаўся працэс па справе Эмануіла Зельцэра, ён праходзіць у закрытым рэжыме
Мінскі гарадскі суд прыступіў да разгляду ў закрытым рэжыме крымінальнай справы грамадзяніна ЗША, адваката Эмануіла Зельцэра, паведамляе “Інтэрфакс”. Суд таксама разглядае справу грамадзянкі Расіі Ўладлены Функ. Яна была затрыманая разам з амерыканскім адвакатам 12 сакавіка гэтага года.
Нагадаем, Зельцэра абвінавачваюць у кантрабандзе наркатычных сродкаў, незаконным звароце наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, а таксама ў камерцыйным шпіянажы. Ён быў затрыманы ў Мінску 12 сакавіка 2008 года.
Цяпер Зельцэр знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Мінску. Існуе меркаванне, што арышт адваката звязаны са справай памерлага ў Лондане грузінскага бізнэсмэна Бадры Патаркацышвілі, які быў яго кліентам.
Зельцэр, былы савецкі эмігрант, з'яўляецца экспертам па арганізаванай злачыннасці і адмыванні грошай у Расіі і былых савецкіх краінах. У 2000-2001 гадах ён быў адвакатам затрыманага ў Нью- Ёрку Дзяржсакратара Саюза Беларусі і Расіі Паўла Барадзіна.