Пачобут: Пазбаўленне акрэдытацыі звязана з падзеямі вакол саюза палякаў
Міністэрства замежных спраў Беларусі пазбавіла акрэдытацыі карэспандэнта "Газеты выборчай" Андрэя Пачобута. У размове з Еўрарадыё журналіст распавёў, што падставай для гэтага сталі чатыры яго публікацыі ў гэтым выданні.
Андрэй Пачобут: “Мне супрацоўнік прэс-службы Міністэрства замежных справаў патлумачыў, што было паседжанне камісіі. І на гэтым паседжанні прызналі, што 4 артыкулы, аўтарам каторых я з’яўляюся, якія былі надрукаваныя ў “Газеце выборчай”, тэндэнцыйна асвятляюць падзеі, якія адбываюцца ў Рэспубліцы Беларусь. І што я таксама негатыўна пішу пра кіраўніка беларускай дзяржавы. На падставе гэтага было прынята рашэнне ануляваць маю акрэдытацыю, а маю заяву аб прыцягненні тэрміну акрэдытацыі пакінуць без разгляду”.
Спадар Пачобут лічыць, што пазбаўленне акрэдытацыі неправамернае і збіраецца абскарджваць яго ў судзе.
Андрэй Пачобут: “Я атрымаў пісьмовае рашэнне, якое змагу абскардзіць у судзе. Безумоўна, тое, што мяне пазбавілі акрэдытацыі, звязана таксама з падзеямі вакол саюза палякаў”.
Як паведамляе ў сваім блогу Пачобут, публікацыі былі прысвечаныя прымусовай дактыласкапіі мужчынскай часткі насельніцтва Беларусі, выдаленню польскіх ксяндзоў з краіны і дыялогу афіцыйнага Мінску з Захадам.