Пацвердзілася інфармацыя пра новую крымінальную справу Змітра Дашкевіча

Пацвердзілася інфармацыя пра новую крымінальную справу, распачатую супраць палітвязня Змітра Дашкевіча, які знаходзіцца ў шклоўскай калоніі. Яго адвакату Аляксандру Галіеву пасля ўмяшальніцтва пракуратуры ўдалося пазнаёміцца з матэрыяламі справы. Упершыню пра новую крымінальную справу днямі стала вядома з ліста Дашкевіча да яго сяброў.

Высветлілася, што Зміцер адмовіўся даваць паказанні па крымінальнай справе салігорскага моладзевага актывіста Івана Шылы, якога абвінавачвалі ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Паводле словаў Галіева, чарговы допыт апазіцыянера прызначаны на 27 верасня.

Беларускі партызан