Пацярпелых пінчукоў выпісваць пакуль не плануюць ні ў Брэсце, ні ў Мінску
Траіх пацярпелых ад выбуху на “Пінскдрэве”, якія знаходзяцца ў Брэсцкай абласной больніцы, пакуль выпісваць не збіраюцца. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік галоўнага лекара бальніцы Тадэвуш Гарасімчык. Ён кажа, што стан аднаго з пацярпелых, якога перавялі ў аддзяленне траўматалогіі, ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці. Двое іншых да гэтага часу знаходзяцца ў рэанімацыйных аддзяленнях:
Гарасімчык: “Адзін знаходзіцца ў аддзяленні траўматалогіі. Стан пацыента - сярэдняй цяжкасці. А двое – па-ранейшаму у рэанімацыйных аддзяленнях. Прагноз для таго, які знаходзяцца ў аддзяленні траўмы, будзе спрыяльны. А пра аднаго яшчэ вельмі сур’ёзнае пытанне стаіць. Выпіскі яшчэ не плануецца”.
Двух пінчукоў, якія ляжаць у мінскай лякарні хуткай дапамогі, таксама выпісваць пакуль не плануюць. Намеснік галоўнага лекара мінскай лякарні Ігар Шыманскі паведаміў Еўрарадыё, што стан пацярпелых стабільны, пагаршэнняў няма.
Нагадаем, што выбух на "Пінскдрэве" адбыўся 25 кастрычніка.