Пацярпелым у выніку збояў у працы банкаматаў абяцаюць вярнуць грошы

Грошы абяцаюць вярнуць пцярпелым у выніку ўчорашніх збояў у працы банкаматаў у Беларусі. Яны працягваліся на працягу 17 хвілін. Кліенты не маглі зняць наяўныя, а ў некаторых выпадках і здзейсніць плацяжы. У некаторых жа грамадзян на рахунках зніклі грошы. Для іх вяртання прапануюць звярнуцца ў тыя аддзяленні банкаў, дзе ім афармлялі пластыкавыя карткі.

Як паведамляе БЕЛТА, паводле папярэдніх ацэнак, тэхнічныя збоі былі выкліканыя пэўнымі праблемамі на ўзроўні ўзаемадзеяння банкаматаў і сістэмаў кіравання банкаматамі.