Пад Баранавічамі штогод вырошчваюць на футры 84 тысячы звяроў

 На ферме ў вёсцы Лесіна пад Баранавічамі вырошчваюць норак і лісіц.

“Вырошчваем норку, розных колераў: серабрыста-блакітная, пастэль, сапфір, дзікая стака. Вырошчваем лісіцу чатырох колераў: серабрыста-чорную, снежную, плацінавую, чырвоную”, – распавёў Еўрарадыё дырэктар гаспадаркі Іван Давыдчык.

Кожны год, каб вырабіць футру, на ферме вырошчваюць каля 84 тысяч звяроў. “Забіваем каля 80-82 тысячы норак. І каля двух тысяч лісіц”, – кажа дырэктар. Дарэчы, толькі на адну жаночую футру патрэбна ад 15 да 25 лісіц і каля 40 норак.

Вырабленую футру пастаўляюць на міжнародныя аўкцыёны і на беларускі рынак, распавядае Іван Давыдчык.
“Гатовую прадукцыю пастаўляем на міжнародныя аўкцыёны. На Хельсінскі аўкцыён, гэта асноўны, і аўкцыён у Санкт-Пецярбургу. Ну, і на рынкі Беларусі рэалізоўваем. Цяпер гэта рэнтабельна”.