Пад Гродна злавілі 23-гадовага хлопца, які нападаў на жанчын
Распачатая крымінальная справа.
Як інфармуе ўпраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці, да праваахоўнікаў звярнуліся дзве жанчыны ва ўзросце 74 і 54 гадоў. Паводле іх слоў. у раёне дачнага масіву позна ўвечары на іх напаў п'яны малады хлопец. Адну жанчыну ён спрабаваў згвалціць, але "па незалежных ад яго абставінах не давёў свой намер да канца". Праз паўгадзіны зламыснік здзейсніў напад на іншую жанчыну і згвалціў яе.
Асобу нападніка ўдалося высветліць па генатыпаскапічнай экспертызе. Хлопец аказаўся раней судзімым. Цяпер ён знаходзіцца пад вартай, правяраецца яго магчымае дачыненне да іншых злачынстваў.
Фота — ria.ru