Пад Камянцом загінуў кіроўца, які атрымаў правы тыдзень таму (фота)

Каля 8.45 гадзін 26 кастрычніка малады чалавек, які знаходзіўся за рулём свайго аўтамабіля "Сітраен С4", на лясной дарозе ў 800 метрах ад вёскі Каменюкі з'ехаў у правы па ходзе руху кювет і ўрэзаўся ў прыдарожнае дрэва. У выніку аварыі кіроўца памёр на месцы.

Па папярэдніх дадзеных, аўтамабіліст выбраў небяспечную хуткасць руху і не справіўся з кіраваннем транспартным сродкам. Устаноўлена, што загінулы не быў прышпілены рамянём бяспекі. Пасведчанне кіроўцы ён атрымаў толькі 18 кастрычніка, паведамляе БелаПАН.

Фота ДАІ Брэсцкай вобласці.