Пад Лідай грузавы цягнік пратараніў грузавік, кіроўца ўцёк у лес (фота)

Як інфармуе прэс-служба МНС, грузавы цягнік з 53 вагонаў з вугалем ехаў з Баранавічаў у Ліду. Грузавы аўтамабіль "Мерсэдэс-Бэнц" выехаў на чыгунку і ад удару перавярнуўся. Пасля здарэння кіроўца грузавіка... ўцёк у лес. На шчасце, пацярпелых няма.

Нагадаем, учора каля станцыі "Пралетарская перамога" ў Барысаўскім раёне аўтамабіль "Фальксваген-Гольф" праігнараваў забараняльны сігнал святлафора і выехаў на пераезд, дзе сутыкнуўся з пасажырскім хуткім цягніком "Санкт-Пецярбург — Мінск". Кіроўца легкавіка загінуў на месцы.

Фота — МНС