Пад Мінскам знайшлі падпольны самагонны завод
Пад Мінскам знішчаны падпольны
завод па вытворчасці сурагатнага алкаголю.
Ён працаваў кругласутачна і выпускаў
штодня сотні бутэлек самагону. Міні-завод быў размешчаны на адным з падворкаў
пасёлка Кастрычніцкі.
Гаспадары падпольнага прадпрыемства абсталявалі яго
каналізацыяй і вадаправодам. Міліцыянты знайшлі таксама і каля 8 тонаў брагі,
паведамляе сайт ont.by.