Пад Пінскам знішчылі вялікі макавы палетак

Супрацоўнікі пінскага РАУС знайшлі пад вёскай Жыдча вялікі палетак дзікага маку. Міліцыянты аж стаміліся, знішчаючы яго. Як высветлілася, на плантацыі расло каля 1 тоны маку. Праваахоўнікі ня вераць, што столькі маку нарасло само, таму вядуць праверку.