Пад Полацкам на стаянцы кавярні гарэла расійская фура (фота)

На стаянцы прыдарожнай кавярні "Маёнтак" адбылося ўзгаранне кабіны фуры. Кіроўца ехаў з Масквы ў Калінінград з грузам малочнай прадукцыі.

Як інфармуе прэс-служба МНС, у выніку пажару пашкоджаная кабіна, груз не пацярпеў. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала кароткае замыканне электраправодкі аўтамабіля.

Фота — МНС