Пад Шкловам раскапалі старажытны дом i падмурак замкавай вежы

Археолагі знайшлі на месцы Шклоўскага замку старажытны дом i падмурак абарончай вежы. У iм добра бачныя слаi, звязаныя з рознымi гiстарычнымi перыядамi.
Апошняму слою папярэднiчае чорная паласа: гэта след пажару, калi ў другой палове ХVII стагоддзя шклоўскiя землi i замак заваявала войска рускага цара Аляксея Мiхайлавiча. На месцы былога замка навукоўцы праводзяць раскопкi з 2002 года.

Тут працуюць супрацоўнiкi Iнстытута гiсторыi Акадэмii навук, выкладчыкi i студэнты Магiлёўскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. Шклоўскі замак быў пабудаваны на беразе Дняпра ў ХVІ стагоддзi Хадкевiчамі.

“Звязда”