Пад Смалявічамі злодзея злавілі з дапамогай схаванай відэакамеры

На лецішчы пад Смалявічамі міліцыя злавіла за “працай” 16-гадовага злодзея. Ён не ведаў, што залез у дом уладальніка фірмы, якая займаецца ўстаноўкай сістэмаў аховы.  Пасля таго, як лецішча тройчы было абрабавана, яго абсталявалі сучаснай сістэмай аховы, у тым ліку схаванымі камерамі відэаназірання. Таму, як толькі злодзей залез у дом, на сотавы гаспадара прыйшоў “трывожны сігнал” і ён выклікаў міліцыю.

Пасля дэманстрацыі відэазапісу затрыманы ва ўсім прызнаўся.

ОНТ