Пад Талачыном кіроўца збіў чатырох падлеткаў з флікерамі і сам загінуў

Пад Талачыном кіроўца збіў чатырох падлеткаў з флікерамі і загінуў. Трагедыя здарылася сёння ўначы на 19-м кіламетры аўтадарогі "Талачын-Крупкі", непадалёку ад вёскі Загароддзе. 25-гадовы жыхар Талачына, наехаў на групу падлеткаў, што ішлі ўздоўж дарогі.

Двое хлопцаў і дзве дзяўчынкі загінулі на месцы. Аўтамабіль з'ехаў у кювет і урэзаўся ў дрэва. Ад удару кіроўца таксама загінуў. Пасажыры, што былі з ім, не пацярпелі.

Усе падлеткі мелі флікеры, а адзін хлопчык вёў ровар, на якім былі катафоты. Да таго ж, яны ішлі па пешаходнай паласе.

Дарэчы, летась кіроўца быў пазбаўлены правоў за нязначнае дарожна-транспартнае здарэнне. За руль ён не меў права сядаць да сярэдзіны лістапада.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск.