Пад Вілейкай цягнік збіў п'янага юнака, які сядзеў на рэйках
Здарэнне адбылося ўначы на 13 жніўня.
Як паведамляе "Наша ніва", 17-гадовы хлопец з вёскі Куранец сеў на рэйкі непадалёку ад населенага пункта. Юнак быў у стане алкагольнага ап'янення.
Здарэнне заўважылі вяскоўцы, яны і выклікалі "хуткую". Хлопец быў жывы, калі прыехалі медыкі, але з адрэзанымі канечнасцямі... Ён памёр у бальніцы.
Знаёмыя кажуць, што юнак у той вечар пасварыўся з дзяўчынай і такім чынам вырашыў скончыць сваё жыццё.
Фота — bymedia.net