Пад Жлобінам мужчына палез па вядро ў калодзеж і не змог выбрацца (фота)

Жлобінскія выратавальнікі прыйшлі на дапамогу жыхару вёскі Новікі. Здарэнне адбылося ў чацвер. 53-гадовы мужчына набіраў у калодзежы ваду, калі вядро абарвалася і ўпала ўніз. Ён вырашыў дастаць вядро самастойна, але выбрацца з калодзежа не змог.

Глыбіня калодзежу была 8 метраў.

Выратавальнікі дасталі вяскоўца пры дапамозе пажарнага пояса і вяроўкі. Апроч моцнага стрэсу ад падзення ў калодзеж пацярпелы атрымаў яшчэ і пералом правай шчыкалаткі. Мужчыну даставілі ў лякарню, перадае прэс-служба МНС.