Падчас “кветкавага крызісу” у Пінску згарэла кветкавая крама (фота)

Кветкавая крама згарэла ў ПІнску. Гэта было асабліва небяспечнае здарэнне, бо будынак наўпрост прымыкае да жылых дамоў.
Агонь заняўся ранкам на другім паверсе цэнтру. Пажарнікі і міліцыянты аператыўна прыехалі на выклік пажарнай сігналізацыі. Аднак, яны не сталі ламаць дзверы, а чакалі супрацоўнікаў крамы. Хаця пажар патушылі за 30 хвілін, агонь паспеў нанесці значную шкоду.

У гандлёвым цэнтры згарэлі аптэка і крама кветак, а таксама кавярня-бар, якія там месціліся. Вадою з брандспойтаў пашкоджаныя тавары ў прадуктовай краме. Папярэдняя версія прычыны пажару – сапсаваная электраправодка.