Падлеткі абстралялі здымачную пляцоўку фільма з Джоні Дэпам

Узброеныя падлеткі пракраліся на тэрыторыю, дзе праходзяць здымкі фільма "Ворагі грамадства" з Джоні Дэпам у галоўнай ролі, і адкрылі агонь у бок здымачнай пляцоўкі.  Як паведамляе Associated Press, страляніна адбылася за паўгадзіны да прыбыцця да месца здымак Джоні Дэпа. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Група маладых людзей была арыштаваная паліцыяй, а зброя канфіскаваная.

У сваю чаргу, Джоні Дэп адмовіўся каментаваць сітуацыю. Цяпер ён працягвае працу над крымінальнай драмай "Ворагі грамадства", дзе выконвае ролю класічнага амерыканскага бандыта.

У здымках фільма таксама прымаюць удзел французская актрыса Марыён Коціяр, Крысціян Бэйл, Джавані Рыбізі і іншыя.

Фота: johnny-depp-rum.blog.onet.pl