Падпольны Коласаўскі ліцэй сёння правёў першавераснёўскую лінейку
Сёння перад будынкам Цэнтральнага суда на вуліцы Кірава ў Мінску, дзе калісьці знаходзіўся ліцэй імя Якуба Коласа, сабраліся ліцэісты, бацькі і выпускнікі гэтай установы, паведамляе Наша Ніва. Сённяшняе мерапрыемства было сімвалічным пачаткам новага навучальнага года. Нягледзячы на прысутнасць АМАПу, свята адбылося, расказаў дырэктар ліцэю Ўладзімір Колас. Зрэшты, насамрэч Беларускі Гуманітарны ліцэй распачаў навучальны год у канцы чэрвеня ў Польшчы, дзе ліцэісты мелі магчымасць займацца ў Варшаве, Гданьску, а таксама на Падляшшы ў нармальных класах. Нагадаем, што з 2003 года, пасля закрыцця па загадзе ўладаў, навучальная ўстанова працягвае працаваць у неафіцыйным статусе. Навучэнцы самастойна вывучаюць курс сярэдняй школы па месцы жыхарства і здаюць іспыты экстэрнам.