Пагадненне па калектыўных сілах Лукашэнка падпіша ўвосень падчас вучэнняў?
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Кыргызстане паабяцаў расійскаму прэзідэнту Дзмітрыю Мядзведзеву пры першай жа магчымасці падпісаць пагадненне аб стварэнні ў межах АДКБ Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання, піша расійская газета “Коммерсантъ”.
Таксама, па звестках выдання, беларускі кіраўнік паабяцаў заступіць на пасаду старшыні АДКБ, якую Мінск павінен быў заняць яшчэ падчас чэрвеньскага саміта ў Маскве.
Па словах крыніцы ў расійскай дэлегацыі, Лукашэнка не стаў нічога падпісваць у Кыргызстане, але запэўніў у тым, што Беларусь у бліжэйшым часе вернецца да паўнавартаснай працы ў межах АДКБ.
Па меркаванні расійскай газеты, Аляксандру Лукашэнку ўжо ў бліжэйшым часе выпадзе магчымасць выканаць свае абяцанні. Увосень у нашай краіне пройдуць беларуска-расійскія вучэнні “Захад-2009”.
У расійскай адміністрацыі дапускаюць, што гэта магло б стаць нагодай для сустрэчы Лукашэнкі і Мядзведзева, на ягой беларускі лідэр змог бы падпісаць пагадненне.