Палачане галасуюць за новую назву вуліцы Леніна, камуністы не супраць
Грамадзянскае абмеркаванне новай назвы вуліцы Леніна праводзяць полацкія ўлады. Жыхары горада кідаюць лісты са сваімі прапановамі ў так званую "зялёную скрыню" ці дасылаюць па пошце.
Пра тое, што ж прапануюць палачане, распавядае нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:
“Большасць палачан выказваюцца за тое, каб вярнуць вуліцы адну з ранейшых назваў - "Вялікая" ці "Ніжне-Пакроўская". Але ёсць і прапановы даць вуліцы Леніна зусім новае імя, напрыклад, вуліца Саборная ці Музейная”.
У гарвыканкаме сцвярджаюць, што нават мясцовыя камуністы не супраць таго, каб пераіменаваць вуліцу Леніна. Яны толькі папрасілі, калі ёсць магчымасць, даць імя правадыра хоць нейкаму завулку.
Пытанне аб пераіменаванні вуліцы Леніна у Полацку будзе канчаткова вырашана па вясне наступнага году.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск