Паліна Смолава нічога не атрымала на фэсце "Новая хваля - 2007"

Беларуская ўдзельніца міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў папулярнай музыкі "Новая хваля - 2007" (Юрмала, Латвія) Паліна Смолава не атрымала ніводнага прыза фэсту.
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбылася 30 ліпеня, у дзень закрыцця фестывалю. Па выніках трох выступаў беларуская спявачка заняла чацвёртае месца, падзяліўшы яго з казахстанскім гуртом "Rin'Go".

Нагадаем, у фінале конкурсу ўдзельнічалі 18 выканаўцаў з 14 краін. Усяго ж было пададзена больш за 80 тысяч заявак з 40 краін.

У паўфінале "Новай хвалі" акрамя Паліны Смолавай Беларусь прадстаўляў гурт "The Project", Алена Валошына, Алег Карпенка, Наталля Турава, Дыяна Пашук і Таццяна Герда, аднак у фінал выйшла толькі Смолава.

БелаПАН