Палітрада АГП: Цяперашняя сістэма ўлады можа і далей забіваць іншадумцаў
Палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі выступіла з заявай наконт смерці праваабаронцы Яны Паляковай.
"Гэта групавое забойства. Сёння бессэнсоўна спрачацца, хто зрабіў большы ўнёсак у тое, каб давесці жанчыну да самазабойства. Суддзя Бураўцоў, капітан Пугачоў, рэдакцыя газеты "Советская Белоруссия" - усе яны вінцікі адной сістэмы, якая заснаваная на беззаконні, ілжы, хамстве і татальным прыніжэнні людзей", - цытуе заяву сайт ucpb.org.
Палітрада АГП лічыць, што адказнасць за тое, што адбылося, "ляжыць не толькі на тых, хто непасрэдна трэціраваў Яну Палякову, але і на тых, хто ствараў сістэму, хто раздаваў індульгенцыі апрычнікам у міліцэйскай форме, пракурорскім мундзіры, судзейскай мантыі за рэпрэсіі".
АГП перасцерагае, што пакуль існуе цяперашняя сістэма ўлады і кіравання ў Беларусі, "застаецца і пагроза калектыўнага забойства іншадумцаў".