Палітычны крызіс у Турцыі абрынуў фондавы рынак
У Турцыі супрацьстаяння паміж ісламістамі і прыхільнікамі дэмакратычнай дзяржавы абрынула фондавы рынак. Індэкс Стамбульскай біржы ў пачатку сённяшніх таргоў упаў на 8 %.
Як нагадвае Франс-прэс, у пятніцу, пасля першага туру прэзідэнцкіх выбараў Генштаб турэцкага войска папярэдзіў, што вайскоўцы гатовыя зрабіць усе захады для абароны свецкай дзяржавы.
Гэтыя апасенні звязаныя з тым, што на выбарах можа перамагчы прадстаўнік кароўнай “Партыі справядлівасці і развіцця” Адбула Гюль, якога лічаць за ісламіста.
Яму не хапіла 10 галасоў, каб быць абраным кваліфікаванай большасцю ўжо ў першым туры. Апазіцыя звярнулася ў Канстытуцыйны суд з патрабаваннем адмяніць вынікі галасавання.
Другі тур прызначаны на сераду, 2 мая, і да гэтага моманту суд павінен сваё рашэнне.
У нядзелю ў Стамбуле прайшоў мітынг прыхільнікаў свецкай дзяржавы, які сабраў больш мільёна чалавек.