Палітыка Іллю Яшына арыштавалі па справе "аб фэйках" пра расійскую армію

Палітыка Іллю Яшына арыштавалі па справе "аб фэйках" пра расійскую армію

У Расіі арыштаваны апазіцыйны палітык Ілля Яшын. Яго абвінавачваюць у распаўсюджванні "фэйкаў" аб расійскай арміі, піша "Новая газета. Европа". 

Басманны суд Масквы абвінаваціў палітыка ў "публічным распаўсюджванні загадзя ілжывай інфармацыі аб выкарыстанні Узброеных Сіл РФ". Паседжанне прайшло ў закрытым рэжыме.

Як паведамляе выданне, суддзя хадайніцтва следства аб узяцці пад варту Яшына да 12 верасня. Прапанову абароны аб прызначэнні альтэрнатыўнай меры утрымання, не звязаную з ізаляцыяй, суддзя адхіліла.

Яшын быў арыштаваны на 15 сутак за "непадпарадкаванне паліцыі" 28 чэревня. Яго затрымалі падчас шпацыру ў парку з журналісткай Ірынай Баблаян. Абодва заявілі, што сядзелі на лаўцы ў той момант, калі да іх падышлі трое паліцэйскіх, якія "моўчкі адвялі" палітыка ў аўтазак. Тэрмін арышту Яшына заканчваўся 12 ліпеня, але ў гэты ж дзень да яго ў ІЧУ прыйшлі следчыя і адвезлі на ператрус па крымінальнай справе за распаўсюд "фэйкаў".

13 ліпеня палітыку прад'явілі абвінавачанне ў распаўсюджванні "фэйкаў аб арміі па матывах палітычнай нянавісці". 

"Гэта ніякая не спецаперацыя, гэта самая сапраўдная вайна. Ніякіх сінонімаў я падбіраць не збіраюся. Я называю вайну вайной. Я кажу пра ваенныя злачынствы. Я расказваю ў сваіх стрымах тое, што нам не расказваюць па тэліку. І ў гэтым сэнсе я сумленны перад сабой і сваёй аўдыторыяй", казаў Яшын у вялікім інтэрв'ю "Медузе" перад арыштам.

Іллі Яшыну пагражае да 15 гадоў турмы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.