Памежнік не пайшоў на залік па ідэалагічнай працы — крымінальная справа

Як паведамляе "Беларускі партызан", здарэнне адбылося 3 верасня сёлета. У Смаргонскім памежным атрадзе здавалі кантрольныя заняткі па ідэалагічнай падрыхтоўцы і тактыцы памежнай службы. Маёр Касцюкоў, старшы лейтэнант 3-га аддзела аператыўнай дзейнасці аператыўнага ўпраўлення, не выканаў загад і "здаваць кантрольныя заняткі адмовіўся". За гэта ён атрымаў строгую вымову.



Аднак праз два тыдні пасля таго інцыдэнту супраць маёра распачалі крымінальную справу. Яго звінавацілі ў здзяйсненні воінскага злачынства. Справу ўжо перадалі ў Следчы камітэт.



Дарэчы, на момант вераснёўскага здарэння маёр Аляксей Касцюкоў вырашыў не працягваць кантракт, які сканчаўся ў пачатку лістапада, і звольніцца з войска. Ён лічыць сябе невінаватым і кажа, што яму вырашылі адпомсціць за крытыку начальнікі.
 

Фота — belaruspartisan.org