Памежнікі Беларусі і Расіі лічаць, што неабходная адзіная візавая палітыка
Памежнікі Беларусі і Расіі лічаць, што неабходная адзіная візавая палітыка ў рамках г.зв. Саюзнай дзяржавы. "Мы разглядалі гэта з нашымі калегамі з Расіі і будзем ініцыяваць перад кіраўнікамі нашых дзяржаваў пытанне пра адзіную візавую прастору, бо гэта з'яўляецца кампанентам фармавання саюзнай дзяржавы", — заявіў старшыня памежнага камітэту Беларусі Ігар Рачкоўскі. Сумеснае пасяджэнне калегіі Памежнага камітэту Беларусі і адпаведнага
ведамства ФСБ Расіі праходзіла пад кіраўніцтвам старшыні дзяржаўнага
пагранічнага камітэта Беларусі Ігара Рачкоўскага і прадстаўніка ФСБ
Уладзіміра Пронічава. Была падпісана пастанова пра ахову знешняй мяжы
г.зв. Саюзнай дзяржавы ў 2009 г.
БелаПАН
БелаПАН