Памежнікі Беларусі могуць забяспечыць памежны кантроль у самы кароткі час
Беларускія памежнікі гатовыя забяспечыць памежны кантроль на мяжы з Расіяй у самыя кароткія тэрміны. Пра гэта заявіў начальнік памежнага кантролю Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Іван Бандарэнка. Ён паведаміў, што па даручэнні прэзідэнта, 14 чэрвеня памежнікі разам з прадстаўнікамі Дзяржаўнага мытнага камітэта правялі аператыўную нараду па забеспячэнні парытэтных умоў аб перасячэнні расійска-беларускай мяжы. Беларускім памежнікам пастаўленая задача адпрацаваць увядзенне элементаў памежнага і мытнага кантролю на мяжы з Расіяй.
Як паведамляе "Інтэрфакс", Іван Бандарэнка адзначыў, што на працягу 10 гадоў Расія ў аднабаковым парадку арганізавала шэраг мерапрыемстваў па памежным і мытным кантролі. У прыватнасці, на расійскім боку знаходзіцца каля 15 пунктаў прыёму апавяшчэнняў, якія выконваюць функцыі мытнага кантролю. Акрамя таго, на беларуска-расійскай мяжы знаходзіцца 5 аддзелаў памежнай службы ФСБ Расіі.
З беларускага боку падобныя меры ніколі не ўжываліся, сказаў І.Бандарэнка. Па ягоных словах, на цяперашні момант на мяжы з Расіяй сітуацыя пакуль не змянілася, кантроль не праводзіцца.