Памежнікі імкнуцца мець голас у камісіі па стварэнні Мытнага саюза (фота)
Гэта прагучала падчас прэсавай канферэнцыі ў Брэсце пасля падпісання пратакола па выніках трохбаковай сустрэчы кіраўнікоў памежных службаў Беларусі, Расіі і Казахстана. Кіраўнік беларускай памежнай службы Ігар Рачкоўскі сказаў:
"Мы падымалі тое пытанне, што калі мы хочам паўнацэнны Мытны саюз, то нам трэба набліжацца да падпісання Пастановы аб ахове знешніх межаў Мытнага саюза. Мы вельмі дэталёва гаварылі пра візавую палітыку, сёння ўтрох абмяркоўвалі, паднялі тыя праблемы, якія ёсць. Да прыкладу, для нас ёсць Шэнгенская зона, дзе ўсё дакладна адпрацавана".
Пра ўніфікацыю візавай палітыкі як важную праблему гаварыў і дырэктар казахскай памежнай службы генерал-маёр Булат Кіргізбаеў. Пытанне Еўрарадыё, здавалася б, прагучала да месца:
Прашу адказаць спадароў Пронічава (кіраўнік Памежнай службы Расіі, першы намеснік дырэктара ФСБ — Я. Б.) і Рачкоўскага на два пытанні. Першае: расіяне плацяць за візу на ўездзе ў Еўрасаюз 30 еўра, а беларусы 60. Ці былі нейкія абмеркаванні і пасоўванні ў гэтым пытанні? І другое: ці ўлічвае падпісаны вамі Пратакол падпісанае паміж Беларуссю і Польшчай Пагадненне аб безвізавым перамяшчэнні грамадзянаў у 30-кіламетровай памежнай зоне?
Ігар Рачкоўскі: "Адкажу таксама вельмі проста. Па-першае, кошт візаў гэта не наша кампетэнцыя. Таму мы гэта не абмяркоўвалі. Гэта кампетэнцыя знешнепалітычных ведамстваў нашых краінаў, а мы рэалізуем толькі механізм афармлення. Што да малога памежнага руху, то такія пытанні кожная краіна вырашае самастойна. Расія таксама мае Пагадненні аб малым памежным руху у Калінінградскай вобласці з Польшчай, Фінляндыяй. Гэтая зона з краінамі Еўрапейскага Саюза, таму тут ёсць дакладныя умовы Шэнгенскага пагаднення, дзе прапісана, што шырыня зоны ад 30 да 50 кіламетраў. Кожная краіна гэта вырашае самастойна, і мы гэта не разглядалі сёння".
Генерал арміі Ўладзімір Пронічаў цягам усёй размовы з журналістамі захоўваў маўчанне. Генерал-маёр Рачкоўскі паведаміў, што гэта была першая такая сустрэча, далей будуць працаваць эксперты, а ў красавіку ў Таджыкістане тройка памежнікаў мае сустрэцца яшчэ раз, “каб да 1 ліпеня 2010 года забяспечыць рэальную ахову межаў Мытнага саюза і Саюза Расіі і Беларусі”.
Кіраўнікі памежных службаў Расіі, Беларусі і Казахстана падпісваюць Пратакол аб выніках трохбаковай сустрэчы ў Брэсце.
Генералы п'юць шампанскае “за поспех справы”.