Памежнікі Полацку знайшлі англійскую кантрабанду на суму 200 млн рублёў
Полацкія памежнікі разам з падаткавікамі ды міліцыяй знайшлі ў доме аднаго з жыхароў гарадскога пасёлку Відзы вялікую партыю кантрабанды. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Памежнага камітэту Аляксандар Цішчанка. Па яго словах, адбылося гэта напрыканцы мінулага тыдня. Цішчанка: "Кантрабанда ўяўляла сабой 200 літраў дызыльнага паліва, каля 70 каробак з мультымедыйнымі гульнявымі картамі вытворчасці Брытаніі ды 140 каробак з новымі пластыкавымі футараламі для кампакт-дыскаў той жа вытворчасці".
Папярэдні кошт канфіскаванага тавару складае больш за 200 млн руб. Увесь канфіскат перададзены ў падатковую інспекцыю ды мытнікам.
Дарэчы, па словах Цішчанкі, у апошнія гады аб’ёмы і кошты кантрабанды істотна павялічыліся.