Памёр чалавек, з якім Абама вітаўся за руку ў Мексіцы
Мексіканскі службовец, з якім Барак Абама вітаўся за руку візіту ў Мексіку 16 красавіка, сканаў на наступны дзень. Мяркуецца, што прычынай стала прастуднае захворванне. Журналісты на брыфінгу ў Белым доме спыталі ў прэс-сакратара Абамы, ці няма небяспекі таго, што прэзідэнт мог заразіцца ад цяпер ужо мёртвага службоўца ў тым выпадку, калі той усё ж такі сканаў не ад прастуды, а ад свінога грыпу. Пагатоў што свіным грыпам, які распаўсюджваецца па свеце, можна заразіцца ад поціску рукі.
Прэс-сакратар Белага дома Роберт Гібс запэўніў яшчэ раз, што Барак Абама пачуваецца цудоўна.
Associated Press
Прэс-сакратар Белага дома Роберт Гібс запэўніў яшчэ раз, што Барак Абама пачуваецца цудоўна.
Associated Press