Памёр заслужаны трэнер Беларусі па лёгкай атлетыцы Аляксандр Руцкіх

Пра гэта паведаміла ў сваім Фэйсбуку алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка.

“Сёння пайшоў з жыцця Аляксандр Рыгоравіч Руцкіх. Больш адданага чалавека сваёй справе — нашай справе — лёгкай атлетыцы, я не сустракала. Вельмі мудры быў чалавек і ў спорце, і ў жыцці… Вельмі за многае яму ўдзячная! Самыя шчырыя спачуванні блізкім. Вечная памяць”.

Аляксандру Руцкіх было 80 гадоў. Ён нарадзіўся ў Омскай вобласці Расіі, а ў Беларусь пераехаў у 1970 годзе. Быў заслужаным трэнерам СССР і Рэспублікі Беларусь.