Паніжэнне ўзроўню вады ў Піне можа паралізаваць працу рачнога транспарту
Паралізаваць працу рачнога транспарту можа паніжэнне ўзроўню вады ў рацэ Піна. Супрацоўнікі гідраметэаралагічнай службы паведамляюць, што ён набліжаецца да вельмі нізкіх адзнак.
Ёсць пагроза, што рака настолькі абмялее, што баржы і цеплаходы не змогуць па ёй плыць. Акрамя таго, тэмпература вады ў рацэ сягае 24 градусаў вышэй за нуль, а гэта прыводзіць да імклівага росту водарасцяў, што таксама не на карысць воднай артэрыі Пінска.