Парадак выдачы шэнгенскіх віз не зменіцца з-за чэмпіянату Еўропы
Аўстрыя вырашыла часова прыпыніць членства ў шэнгенскай зоне. Аднак гэта не паўплывае на парадак выдачы шэнгенскіх віз і не адаб'ецца негатыўна на магчымасцях турыстаў. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведамілі ў амбасадзе Нямеччыне, якая рэпрэзентуе ў Беларусі Аўстрыю ў некаторых консульскіх пытаннях. Нагадаем, што чэмпіянат Еўропы па футболе будзе праходзіць у Аўстрыі і Швейцарыі.
Мяжа Аўстрыі, нягледзчы на яе часовы выхад з шэнгенскай зоны, не будзе зачыненая. Гаворка ідзе толькі пра памежны кантроль на аўстрыйскай мяжы, які будзе ладзіцца выбарачна. Яго мэта — не дапусціць, каб у краіну пад выглядам футбольных заўзятараў прабраліся нелегальныя мігранты.
Дарэчы, падчас Чэмпіянату свету па футболе ў 2006 годзе Нямеччына таксама часова прыпыняла сяброўства ў Шэнгене.