Партрэт гродзенскага губернатара з кілішкам у руках з'явіўся ў Новым замку
Гэты партрэт разам з іншымі складаюць выставу “Вялікі Гродзенскі Сабор другога тысячагоддзя: партэтная галерэя знакамітых гістарычных асоб XII–ХХ стагоддзяў”. На ёй можна пабачыць 158 карцін.
Выстава прымеркаваная да 880-годдзя Гродна, якое адзначаць 13 верасня. Губернатар Дзмітрый Кошалеў, паказаны з кілішкам, кіраваў у ХIХ стагоддзі. Ён увайшоў у гісторыю дзякуючы скандалу на мытні і любові да алкаголю.
Аўтар карціны, мастак Уладзімір Качан вядомы тым, што ўзяўся ствараць партрэтныя галерэі вядомых гістарычных персанажаў. За дзесяць гадоў такіх набралося шэсць. Пачаў У.Качан у 1997 годзе праектам “Мэрыя-2000”, замову на які атрымаў ад Гродзенскага гарвыканкаму. Выявы 14 гістарычных дзеячаў XII–XX стагоддзяў упрыгожваюць сцены гэтай установы. Частку з іх пазычылі для выставы. Таксама на выставе можна пабачыць выявы праваслаўных дзеячаў, прафесараў і рэктараў дзвюх гарадзенскіх ВНУ.
У Сенатарскай зале Новага замку, паводле словаў аўтара, змясцілася ўсяго толькі трэцяя частка карцін. Ёсць тут і князь Вітаўт, і кароль Стэфан Баторый, і Кшыштаф Пац, і Сталыпін.
"Гэта не гістарычная дошка гонару", – патлумачыў спадар Качан, маючы на ўвазе, што сярод намаляваных прысутнічаюць і негатыўныя персанажы: "Я да ўсіх імкнуся ставіцца аб’ектыўна".