Партыя БНФ будзе заклікаць Змітра Жалезнічэнку спыніць галадоўку
Спыніць галадоўку будзе прасіць Змітра Жалезнічэнку кіраўніцтва Партыі БНФ. “Ён ужо засведчыў сваю мужнасць, таму ставіць пад пагрозу здароўе не варта”, заявіў намеснік старшыні партыі Вінцук Вячорка. Нагадаем, студэнт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, сябра Партыі
БНФ Зміцер Жалезнічэнка быў выключаны, нібыта, за “сістэматычнае
парушэнне правілаў унутранага распарадку ўніверсітэта”.
Прычыны былі надуманымі, таму Гомельскі абласны суд прызнаў гэтае рашэнне незаконным. Аднак рэктар паўторна адлічыў Жалезнічэнку і яго прызвалі ў войска. У знак пратэсту хлопец распачаў галадоўку. Цяпер ён знаходзіцца ў мінскім вайсковым клінічным шпіталі ў аддзяленні кардыялогіі.
Кіраўніцтва Партыі БНФ накіравала адкрыты ліст міністру абароны Леаніду Мальцаву. У ім, між іншым, адзначаецца, што раней беларускае войска “не запляміла сябе ў рэпрэсіўных захадах, у пераследзе іншадумцаў, у адрозненні ад іншых сілавых структур”. Таму Партыя БНФ спадзяецца, што ў сітуацыі са Змітром Жалезнічэнкам Міністэрства абароны не будзе яго пераследаваць.
Наша ніва