Партыя свабоды і прагрэсу ў чацвёрты раз падала дакументы на рэгістрацыю

Партыя свабоды і прагрэсу ў чацвёрты раз падала дакументы на рэгістрацыю. Пра гэта паведаміў старшыня партыі Ўладзімір Навасяд.
Устаноўчы з'езд прайшоў 18 красавіка ў Магілёве. У ім узялі ўдзел 73 дэлегаты з усіх рэгіёнаў Беларусі. На з'ездзе было абрана кіраўніцтва партыі, прыняты статут, зацверджана праграма дзейнасці.

Папярэднія тры разы Мінюст адмаўляў у рэгістрацыі з-за “неадпаведнасцяў устаноўчых дакументаў дзейнаму заканадаўству", з прычыны парушэння парадку стварэння партыі і з-за неадпаведнасцяў, выяўленых у пратаколах па вылучэнні дэлегатаў на ўстаноўчы з'езд.

БелаПАН