Партыю БНФ палохаюць высяленнем з офісу з-за бел-чырвона-белага сцягу

Партыю БНФ прымушаюць зняць бел-чырвона-белы сцяг з будынку мінскага офіса. Гэтага патрабуюць камунальныя службы Савецкага раёна Мінску.
У адваротным выпадку з Партыяй БНФ можа быць разарваная дамова аб арэндзе памяшкання. Кіраўніцтва партыі лічыць, што патрабаванне камунальнікаў парушае артыкул 21 "Закону аб палітычных партыях", у адпаведнасці з якім партыя мае права прапагандаваць свае ідэі, паведамляе "Наша ніва" са спасылкай на "БДГ".