Пасажыраў для таксоўкі нарвежскага прэм'ера адбіралі праз кастынг (відэа)
Пяць з чатырнаццаці пасажыраў "прэм'ерскай таксоўкі" прайшлі кастынг у рэкламным агенцтве.
Нагадаем, што напярэдадні выбарчай кампаніі прэм'ер-міністр Нарвегіі Енс Столтэнберг ездзіў па Осла як таксоўшчык і размаўляў з пасажырамі. Вандроўкі здымаліся схаванай камерай.
Відэаролікі з паездак прэм'ер на днях выклаў у інтэрнэт. Парламенцкія выбары ў Нарвегіі пройдуць 9 верасня.
Тым часам нарвежскія СМІ выявілі, што частка пасажыраў была падсадная і абіралася праз кастынг, паведамляе tvn24.pl. Адабраныя пасажыры не ведалі, хто будзе іх везці, і толькі праз нейкі час пазнавалі ў кіроўцы таксоўкі кіраўніка ўрада. За ўдзел у акцыі яны атрымалі па 500 нарвежскіх кронаў (каля 65 еўра).