Пасажырка "Гольфа", які ДАІ спыніла "жывым шчытом": Выпіў усяго грам 200 гарэлкі

Інтэрв'ю з кіроўцам і пасажыркай "Гольфа", які 2 сакавіка пратараніў "жывы шчыт" з аўтамабіляў з людзьмі, арганізаваны ДАІ за 8 кіламетраў ад сталіцы, з'явілася на старонках "Комсомольской правды в Беларуси". Дзяўчына Вольга сцвярджае, што з Гомеля да Слуцка аўтамабілем кіравала яна, а пасля стамілася і папрасіла сесці за руль свайго жаніха Рамана. "Ён быў выпіўшы - у Гомелі выпіў грам 200 гарэлкі... Колькі ён там выпіў!" - кажа яна. Паводле словаў Вольгі, экспертыза пасля паказала, што адзінай цвярозай у машыне была яна.

У інтэрв'ю ні Вольга, ні Раман не выказалі шкадавання, што паставілі пад пагрозу жыцці людзей, і не папрасілі ў іх прабачэння. "Нам было трохі весела... Слухалі музыку", - сказаў кіроўца "Гольфа".